top of page

Парапланерызм – гэта палёты на параплане. У адрозненні ад прыжкоў з кіраваным парашутам, парапланерызм – гэта сапраўдны палёт на крыле з выкарыстаннем энергіі ўзыходзячых патокаў паветра. Для набору вышыні пілоты выкарыстоўваюць узыходзячыя паветраныя патокі: тэрмічныя (якія ўзнікаюць ад розніцы тэмператур паветра і падымаючых ад нагрэтай зямлі паветраных мас) і дынамічныя (якія ўзнікаюць пры сутыкненні ветру з перашкодай, часцей за ўсё гарой). На раўніннай мясцовасці для першапачатковага набору вышыні і выхаду ў зону тэрмічных патокаў выкарыстоўваецца зацяжка на лябёдке.

              На першы погляд усё проста, але ў Гомелі чамусьці лётаюць адзінкі. Калі ёсць жадаючыя – далучайцеся.

             Каму ўжо ёсць 16 гадоў, і ён з'яўляецца школьнікам, навучэнцам сярэдняй спецыяльнай установы або студэнтам ВНУ, запрашаем на падрыхтоўку да палётаў на параплане і мотапараплане.

 

Пра прыгажосць парапланернага спорту, як і пра музыку, цяжка расказаць словамі. Адчуванне чалавека, які ляціць на крылах без матора пад самымі аблокамі, ляціць , як птушка, немагчыма параўнаць з якімі-небудзь адчуваннямі на зямлі.

bottom of page