top of page

Прыжкі з парашутам – гэта выдатны спосаб унесці ў сумнае штодзённае жыццё трохі экстрыму і прыгод! Трапіць у зусім іншую, незразумелую, нязведаную табой да гэтага сераду і, нарэшце, адчуць сапраўдную свабоду! Бо там, дзесьці на вышыні, і ёсць сапраўднае жыццё! Перадаць словамі адчуванні падчас прыжка немагчыма, гэта непараўнальна ні з чым.

          Для пачатку трэба запісацца ў наш аэраклуб ў якасці пачаткоўца парашутыста, калі Вам ад 14 да 22 годоў (для школьнікаў, навучэнцаў сярэдніх спецыяльных устаноў, студэнтаў ВНУ).

           Прайсці курс падрыхтоўкі 42 гадзіны, г.зн. заняткі 1 раз на тыдзень.

           Набор у першую групу звычайна пачынаецца ў студзені.

           Працэс навучання праходзіць звычайна ў наступным парадку. Праводзяцца тэарэтычныя заняткі, якія ўключаюць лекцыі па ўсіх тэмах праграмы, здачу заліку. Інструктар праводзіць паказальную ўкладку парашута, навучэнцы трэніруюцца і здаюць залікі. Здалі залікі і медкамісію, прыступаюць да выканання прыжкоў.

           Перад прыжкамі праводзіцца наземная падрыхтоўка - адпрацоўка элементаў прыжка на трэнажорах, паўтор правілаў бяспекі, адпрацоўка дзеянняў у асаблівых выпадках.

Каб зразумець – трэба паспрабаваць.

 

СТРАШНА? БАІЦЕСЯ? Усе баяцца!

 

Праверце сябе, зрабіце крок у невядомасць, крок за які можна сябе паважаць!

 

Парашутны спорт для самасцвярджэння.

Парашутны спорт як экстрым.

Парашутны спорт як актыўны адпачынак.

Парашутны спорт як спосаб зносін.

Парашутны спорт як стыль жыцця.

Парашутны спорт як ... спорт.

Парашутны спорт як прафесія.

Парашутны спорт як метад самаўдасканалення.

Парашутны спорт для рамантыкаў.

Парашутны спорт – проста займальны занятак.

 

Што выбярыце Вы?

bottom of page