
Гомельскі аэраклуб

Гісторыя аэраклуба
На працягу 15 гадоў пераадольваць зямное прыцягненне аказвалася прасцей, чым аднавіць на дзяржаўнай аснове аэраклуб, які спыніў ў 1996 годзе існаванне з-за матэрыяльных праблем.
А паўстаў клуб у 1934 годзе і размяшчаўся ў будынку былой Траецкай царквы (цяпер на гэтым месцы знаходзіцца гасцініца «Сож»). Ён насіў імя маршала Савецкага Саюза Клімента Варашылава.

У 1930-я гады шэраг прадпрыемстваў горада закупіў тры самалёта У-2 і перадаў у дар заваёўнікам неба.

У час Вялікай Айчыннай вайны будынак царквы быў разбуран, але клуб з новым імем, двойча Героя Савецкага Саюза Паўла Галавачова (былога свайго выхаванца), працягваў існаваць.

Клуб змяніў шмат месцаў. Яго апошнім прыстанкам быў стралковы цір ДТСААФ, што на вуліцы Сасновай.
У 2010 годзе кіраўнік клуба Цімур Пархоменка пабываў на асабістым прыёме ў старшыні Гомельскага гарвыканкама Віктара Піліпца і распавёў аб сітуацыі. Улічваючы шматгадовыя традыцыі і вопыт заваёўнікаў неба, мэр зацікавіўся прапановай. З яго падачы пачалася праца па вяртанні аэраклубу статусу дзяржаўнай установы.

Спачатку ён стаў структурным падраздзяленнем шматпрофільнага цэнтра па працы з дзецьмі і моладдзю па месцы жыхарства Савецкага раёна. А з 3 студзеня 2012 года пачаў функцыянаваць як дзяржаўная ўстанова дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «Цэнтр авіяцыйна-тэхнічных відаў спорта і творчасці Гомеля». Больш таго, у аэраклубе з'явілася сталая «прапіска» ў памяшканні СШ № 23.
Клімент Варашылаў
Павел Галавачоў
У-2 (Па-2) - шматмэтавы біплан
Пархоменка Цімур Мікалаевіч
У СССР гомельскі аэраклуб сярод падобных аб'яднанняў займаў трэцяе месца. У сярэдзіне 1990-х ДТСААФ прыпыніў яго фінансаванне, і ён стаў грамадскім аб'яднаннем. Неўзабаве яго падзялілі: у Светлагорск адправілі самалётнае звяно, а ў горадзе Гомелі засталося парашутнае.